|
Реклама
|
А.Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва ЭўракамісііПт, 19 Окт 2007 Кіраўнік беларускай дзяржавы ухваліў праект пагадненьня для перамоваў паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі. Намесьніку міністра замежных справаў Валерыю Варанецкаму даручана весьці далейшыя перамовы. Амаль пяць гадоў таму ў Кіеве адкрыўся офіс Эўракамісіі, які першапачаткова ахопліваў сваёй дзейнасьцю Украіну, Малдову і Беларусь. Два гады таму ў Кішынэве пачаў працаваць самастойны офіс. Яшчэ на пачатку 2005-га году Эўракамісія зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай аб адкрыцьці самастойнага офісу ў Менску. Але толькі сёлета ў красавіку беларускія ўлады далі сыгнал Брусэлю, што яны гатовыя абмяркоўваць гэтае пытаньне. Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька камэнтуе: “Намеры Аляксандра .Лукашэнкі зразумелыя — ён хоча як мага даражэй прадаць Брусэлю адкрыцьцё офісу. Было б надзвычай цікава ведаць, што ён просіць узамен за гэта ад Брусэлю”. Svaboda.org
|
Новости
|