Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Ля Акадэміі навук таксама гуртуецца народ

Вс, 14 Окт 2007

14.40 Уся пляцоўка ля Акадэміі Навук запоўненая людзьмі. Колькасьць мітынгоўцаў можна ацаніць на 3000—3500 чалавек.

14.29 Ля Акадэміі Навук зьявілася група людзей з расьцяжкай «Не дали визу — какая низость!». Яны кажуць, што пратэстуюць супраць візавай палітыкі рэжыму Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі. Паводле словаў аднаго зь іх, Уладзімера Цюхая, яны «група па інтарэсах зь Нясьвіжу» і зь ніякай палітычнай сілай не зьвязаныя. У іх апэратыўна ўзяло інтэрвію БТ і яны згарнуліся. Тымчасам мітынгоўцы ўключылі гукаўзмацняльную апаратуру. Уся пляцоўка перад Акадэміяй Навук запоўненая людзьмі.

14.10 Ля Акадэміі гукаюць «Свабоду Казуліну!». Зьявілася і вялікая расьцяжка з гэтым тэкстам. Яе трымае Сяргей Скрабец. Нацыянальных сьцягоў над дэманстрацыяй больш, чым сьцягоў Эўразьвязу. Маніфэстанты гукаюць «Жыве Беларусь!», «Свабоду Казуліну!» і проста «Свабоду!». Зьявілася і здымачная група БТ.

13.45 Ля Акадэміі Навук зьявіўся Віктар Івашкевіч. Ён разгарнуў сьцяг Эўразьвязу. Акцыю фільмуе здымачная група, якая прадставілася супрацоўнікамі каналу RTVI.

Цяпер ля Акадэміі навук стаіць каля 150 чалавек. Сярод іх багата спэцслужбістаў у цывільным. З праспэкту ўвесь час падцягваюцца новыя людзі.

nn.by

Полезные ссылки:

ЗОНА - специальный проект

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz