14:10 - Калона з 1,5-2 тысяч чалавек рушыла па праспекце Незалежнасці
Вс, 14 Окт 2007
Калона з 1,5-2 тысяч чалавек рушыла з Кастрычніцкай плошчы па праспекце Незалежнасці ў бок цырку, дзе таксама збіраліся людзі.
Наперадзе калоны ідуць маладафронтаўцы. У калоне ідзе Аляксандр Мілінкевіч. Перад гэтым ён звярнуўся да людзей і выказаў спадзяванне, што “Еўрапейскі марш” будзе мірным і што ўлады не будуць яму супрацьдзейнічаць.